Jean-Michel Jarre - Electronica 2: The Heart of Noise (2016)

05.05.2016 14:09

Восенню 2015 года легендарны французскі электроншчык Жан-Мішэль Жар (Jean-Michel Jarre) выпусціў альбом "Electronica 1: The Time Machine", запісаны сумесна з такімі вядомымі асобамі, як Vince Clarke, Robert "3D" Del Naja (Massive Attack), Edgar Froese (Tangerine Dream), Moby, Armin van Buuren і іншымі. Альбом атрымаў добрыя водгукі, а сам Жар вырашыў працягнуць сваю "адысею" па электроннай музыцы і хутка прадставіць свой новы альбом пад назвай "Electronica 2: The Heart Of Noise". На гэты раз сярод запрошаных музыкаў лічацца: Pet Shop Boys, Primal Scream, Gary Numan, Yello, Cyndi Lauper і нават кинокомпозитор Hans Zimmer.