Тhе Dukе Sрirit - Кin (2016)

10.05.2016 12:15

Кin - чацвёрты студыйнік рок-квартэта з Лондана Тhе Dukе Sрirit на чале з вакалісткай Лиелой Мос (Liеlа Моss), які ўтварыўся ў 2002-м годзе. Лиела тады вучылася на фатографа, а яе добры знаёмы Люк Форд (Lukе Fоrd), у далейшым гітарыст - на мастака, але хутка імі было прынята сумеснае рашэнне сканцэнтравацца на музыцы. Да іх таксама далучыліся Тобі Батлер (Тоbу Вutlеr) (бас-гітара) і Олі Беттс (Оllу Веtts) (ударныя). Стыль Тhе Dukе Sрirit можна ахарактарызаваць, як гаражны інды-рок, з блюзавым настроем, хоць гэта вызначэнне даволі павярхоўна.