Live Performance Meeting - гэта трохдзённы аўдыёвізуальны спектакль, якi дэманструе сучасныя дасягненні ў вiджэiнгу, 3D-мэпiнгу, лічбавай сцэнаграфіі і візуальных тэхналогіях. Фэст праходзіць ужо сямнаццаты раз, у 2011 годзе фестывальныя мерапрыемствы разгортваліся ў Мінску на базе галерэі «Ў» і Loft Café. У гэтым годзе месца дыслакацыі - Амстэрдам. Падчас фестывалю можна паўдзельнічаць у воркшопах, лекцыях, канферэнцыях, а таксама завіснуць на эксперыментальных перформансах і архітэктурных мэпинг-шоў.
LINE UP: 97 артыстаў, поўны спіс тут.
Музычная накіраванасць: Pop, Rock, Electronic
Колькі каштуе: € 20 - на тры дні, € 10 - на адзін
Кемпінг: Няма